Трэці працоўны — трэцяй лініі метро
Новость:
Падчас адкрыцця трэцяга працоўнага семестра ў сталіцы было абвешчана, што трэцяя лінія мінскага метро стане гарадской маладзёжнай будоўляй.
На аб'ектах унітарнага прадпрыемства «Мінскметрабуд» працуе студэнцкі будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза Георгія Сяргеевіча Тамілоўскага. У яго ўвайшлі 20 навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна–будаўнічы каледж». Працоўныя будні байцы будаўнічага атрада прысвячаюць пагрузцы, выгрузцы і транспарціроўцы будаўнічых матэрыялаў, ачыстцы скальных аснаванняў, сартаванню запчастак пры разборцы інструмента і іншым відам работ.
У пачатку жніўня да працы на Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі далучыўся студэнцкі будаўнічы атрад «Адраджэнне» з Санкт–Пецярбурга.
Архивация PDF:
Виды СМИ:
Рубрика:
Язык:
Дата публикации:
четверг, августа 8, 2019
Источник:
Звязда