Сумесны інстытут у Ташкенце

Новость: 

У Ташкенце створаны сумесны Беларуска–Узбекскі міжгаліновы інстытут прыкладных тэхнічных кваліфікацый. Адпаведную пастанову падпісаў Прэзідэнт Узбекістана Ш. Ж. Мірзіёеў.

Заснавальнікам інстытута выступае Ташкенцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Іслама Карымава, а ўдзельнікамі адукацыйнай дзейнасці, згодна з пастановай, з’яўляюцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі (Беларусь).

Новая ўстанова адукацыі будзе займацца падрыхтоўкай высокакваліфікаваных інжынерна–тэхнічных кадраў, бесперапынным развіццём іх прафесійных кампетэнцый у адпаведнасці з міжнароднымі адукацыйнымі стандартамі.

Выпускнікі атрымаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі БНТУ, а слухачы, якія засвоілі праграмы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, — адпаведныя дакументы ўстаноўленага ўзору Рэспублікі Беларусь.

Інстытут у Ташкенце пачне работу ў 2020/2021 навучальным годзе. Таксама на 2021 год запланавана адкрыццё філіяла беларуска–ўзбекскага Міжгаліновага інстытута прыкладных тэхнічных кваліфікацый у горадзе Наваі.

Сумесны інстытут прызваны стаць флагманам акадэмічнага, навукова–тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
вторник, ноября 26, 2019
Интеллектуальная ответственность: 

Сідаровіч, Галіна

Источник: 

Настаўніцкая газета