Размова пра нашы повязі

Новость: 

На пляцоўцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пяты год запар ладзіцца фестываль «Горад i кнігі». Самыя розныя пісьменнікі і выдавецтвы з Беларусі прыйшлі ў аўдыторыі, прадстаўленыя арганізатарамі гэтага пасвойму ўнікальната творчага праекта.

Сярод іншых імпрэз увагу наведвальнікаў прыцягнула і сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам, які прэзентаваў на фестывалі свае кнігі, прысвечаныя повязям беларускай літаратуры з усім светам. I ў першую чарту — зборнік нарысаў «Слова Купалы крочыць па свеце». На старонках гэтага выдання чытач знойдзе расповеды пра добрых сяброў беларускай літаратуры — паэтаў і перакладчыкаў Валеры Туртая (Чувашыя), Адама Ахматукаева (Чачэнская Рэспубліка), Рыму Хонінаву (Калмыкію), Рэната Харыса (Татарстан), Святлану Ананьеву (Казахстан) i шмат яшчэ каго, хто спрыяе распаўсюджванню беларускай літаратуры ў сваіх нацыянальных прасторах.

Удзел у прэзентацыі прынялі пісьменнікі Навум Гальпяровіч, Зіновій Прыгодзіч, Алена Брава, краязнаўца Уладзімір Лайкоў, фотамастак Яўген Коктыш, бібліятэкары Навуковай бібліятэкі БНТУ, кнітагандляры, выдаўцы, чытачы.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
пятница, апреля 26, 2019
Интеллектуальная ответственность: 

Шычко, Сяргей

Источник: 

Літаратура і мастацтва