Прыярытэты абітурыентаў: праграмаванне, медыцына, замежныя мовы

Новость: 

...а прахадныя балы ставяць новыя рэкорды

31 ліпеня прыёмныя камісіі ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія прэтэндавалі на бюджэтную форму навучання. Як заўсёды, апошні дзень і асабліва апошнія гадзіны падачы дакументаў атрымаліся вельмі напружанымі. Абітурыенты збіралі і аналізавалі інфармацыю, пралічвалі свае шанцы трапіць на бюджэт, забіралі свой пакет дакументаў і перападавалі іх не толькі на іншую спецыяльнасць у рамках той жа ВНУ ці факультэта, але і везлі іх у іншыя ўстановы адукацыі.

У БНТУ такі ажыятаж стаў ужо традыцыйным, бо аднолькавы набор сертыфікатаў тут можна падаць на мноства тэхнічных спецыяльнасцяў. Да таго ж за тры гадзіны да закрыцця прыёмнай камісіі тут апублікавалі падказку для абітурыентаў — спецыяльнасці, дзе яшчэ заставаліся свабодныя бюджэтныя месцы.

Шанцы стаць архітэктарам

Як паведаміла прэс–служба БНТУ, за 31 ліпеня ва ўніверсітэт падалі дакументы 1318 чалавек. Што датычыцца агульнай колькасці пададзеных заяў за сем дзён прыёму на бюджэт, то гэтая лічба складае 5409 пры плане прыёму 2977.

Адметнасцю сёлетняй уступнай кампаніі стала абнаўленне інфармацыі аб пададзеных заявах у рэжыме анлайн, а не адзін раз у тры гадзіны. Таксама ў абітурыентаў была магчымасць аформіць заяву і ліст рэгістрацыі анлайн у асабістым кабінеце і папярэдне запісацца на дзень і час падачы дакументаў. Гэтай магчымасцю скарысталася больш як 2300 чалавек.

Самы высокі конкурс на дзённае аддзяленне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту сфарміраваўся традыцыйна па спецыяльнасці «Маркетынг» факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва — 7,5 чалавека на месца (план прыёму на бюджэт — 2), максімальны бал тых, хто прэтэндаваў, — 355. Гэта значыць, што абітурыенты мэтанакіравана плануюць паступаць на платную форму навучання нягледзячы на складанасці атрымання эканамічнай адукацыі ў тэхнічнай ВНУ, дзе ў праграме немалая колькасць спецыяльных прадметаў політэхнічных кірункаў.

Далей ідзе спецыяльнасць «Архітэктура» з конкурсам 5,2 чалавека на месца, максімальны бал — 271 (трэба ўлічваць, што на гэту спецыяльнасць, акрамя двух прадметаў на ЦТ, трэба здаваць яшчэ  і ўнутраны іспыт). Трэцяе месца займае спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі з конкурсам 5 чалавек на месца (153 чалавекі ўказалі менавіта гэтую спецыяльнасць прыярытэтнай пры паступленні на факультэт), максімальны бал — 368.

На чацвёртай пазіцыі спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (прыборабудаванне)» машынабудаўнічага факультэта з конкурсам у 4,3 чалавека на месца. Спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (машынабудаванне)» таго ж факультэта заняла шостую пазіцыю ў спісе: конкурс склаў 3,87 чалавека на месца. Характэрна, што на 25 бюджэтных месцаў у групе гэтых спецыяльнасцяў пададзена 101 заява. Пяты радок займае спецыяльнасць

«Аўтасэрвіс» аўтатрактарнага факультэта з конкурсам 4 чалавекі на месца, максімальны бал — 329.

Максімальны бал у абітурыентаў, што падалі дакументы ў БНТУ, — 388.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі ў pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
вторник, августа 4, 2020
Интеллектуальная ответственность: 

Нікалаева, Надзея

Источник: 

Звязда