Кітайскія журналісты наведалі навукова–тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік»

Новость: 

У Беларусі праходзіць прэс–тур кітайскіх журналістаў, які працягнецца па 20 красавіка, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Прэс–тур праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускіх тавараў і паслуг у КНР і развіцця беларуска–кітайскіх адносін.

Для замежных гасцей падрыхтавана насычаная праграма. Сёння яны наведаюць Кітайска–беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», навукова–тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», філіял «Рэсурсны цэнтр ЭкаТэхнаПарк ВОЛМА» Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, а таксама факультэт кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Заўтра кітайскія госці пабываюць у замкавым комплексе «Мір», Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, пагуляюць па гістарычных мясцінах у цэнтры Гродна.

Госці пабываюць у падраздзяленні Парка высокіх тэхналогій — СТАА «Гейм Стрым» і на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама», дзе ім прэзентуюць праграму II Еўрапейскіх гульняў.

Па матэрыялах БелТА

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
четверг, апреля 18, 2019
Интеллектуальная ответственность: 

«Республиканская Строительная Газета»

Источник: 

Республиканская Строительная Газета