Інтэрнат з выгодамі

Новость: 

Першае, пра што ўзгадваеш, калі чуеш слова "студэнт", — гэта, канечне, вучоба. Другое — інтэрнат, бо студэнцкае жыццё без яго не ўявіць. і, канечне, умовы жыцця ў інтэрнатах, іх рамонт i абнаўленне, у пэўных выпадках будаўніцтва новага жылля — пастаянны клопат кіраўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, напрыклад, 15 інтэрнатаў, і клопату з імі хапае. Бягучы год стаў асабліва адметным у плане іх абнаўлення.

Менш за год i больш за пяцьдзясят

— Самаму маладому нашаму інтэрнату яшчэ няма і года — тэта інтэрнат № 18 у Студэнцкай вёсцы, які пабудаваны з выкарыстаннем бязвыплатнай кітайскай дапамогі. Самыя старыя пабудаваны 67 i 65 гадоў назад — інтэрнаты №№ 3 і 4. Наймаладзейшы інтэрнат ca старых мае за плячыма ўжо 20 гадоў, — расказвае прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Алег Канстанцінавіч Гусеў. — Інтэрнаты, якія выходзяць на праспект Незалежнасці, аднесены да гісторыка–культурных каштоўнасцей, гэта гордасць краіны. Ва ўсіхі 5–і інтэрнатах маецца больш за 6700 месцаў.

Самы вялікі і пры гэтым самы новы інтэрнат БНТУ —18–ы, разлічаны на 1020 месцаў, самыя маленькія — № 7 і № 12 — налічваюць каля 260 месцаў кожны.

Зразумела, што інтэрнаты розных гадоў пабудовы маюць розныя ўмовы пражывання: адны з іх калідорнага тыпу, іншыя — блочнага (а гэта інтэрнаты №№15, 16, 17), інтэрнат № 18 — кватэрнага. I зусім не факт, што абсолютная перавага ў студэнцкім рэйтынгу належыць інтэрнатам кватэрнага або, блочнага тыпу. Мой суразмоўнік сцвярджае, што нярэдка бывае наадварот:

— Многія студэнты, якія пажылі i ў больш новых, i ў старых інтэрнатах, кажуць: “Нам падабаецца стары інтэрнат, бо, што б ні трэба было зрабіць — выходзіш у калідор, сустракаешея з суседзямі, а гэта цікава, весела”. Без такіх зносін няма студэнцкага жыцця, я лічу, няма калектыву. Студэнцкая супольнасць якраз i вызначаецца сумесным пражываннем. Я сам жыў у такім інтэрнаце i мая душа схіляецца да іх, хаця, канечне, людзі розныя, камусьці даспадобы пэўная адасобленасць.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
четверг, сентября 26, 2019
Интеллектуальная ответственность: 

Хідджаз, Марына

Источник: 

Настаўніцкая газета