Таленавітыя, актыўныя, ініцыятыўныя

Фото: 
Новость: 

Праграма сёлетняга студэнцкага форумуМоладзьнадзея і будучыня Беларусівыдалася вельмі насычанай мерапрыемствамі. Усе яны былі значнымі, але асаблівую цікавасць выклікала выстава інавацыйных творчых маладзёжных ідэй і праектаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці ў рамках рэспуліканскай патрыятычнай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі”. Менавіта тут можна было азнаёміцца з традыцыямі і сучаснасцю нашых УВА, убачыць усё лепшае, што яны сёння могуць прапанаваць, даведацца, чым жывуць студэнты і выкладчыкі беларускай вышэйшай школы.

Выстава працавала і ў першы, і ў другі дзень форуму. У Палац культуры БДСГА, дзе размясцілася выстава, ішлі і ўдзельнікі фестывалю, для якіх яна стала своеасаблівай магчымасцю цесных зносін і абмену вопытам, і горацкія навучэнцы, якія разглядалі стэнды ВНУ ў якасці патэнцыяльных абітурыентаў.

Паглядзець, дарэчы, сапраўды было на што. На стэндах прадстаўлялася інфармацыя аб установах у цэлым, інавацыйных праектах і распрацоўках, дасягненнях студэнтаў і выкладчыкаў. Годна паднеслі сябе ўсе заяўленыя на ўдзел у фестывалі УВА. На кожнай з прэзентацый можна было назіраць нейкую сваю, непаўторную іскрынку…”

“Адметнай была і прэзентацыя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Прадстаўнікі УВА з энтузіязмам расказвалі пра мерапрыемства для першакурснікаў “Студэнцкая змена БНТУ”, вынікам якога з’яўляецца фарміраванне рэзерву грамадскага студэнцкага актыву. Дэманстравалі праект спартыўна-інтэлектуальнай гульні “След”, а таксама праект “Старасты. Першая ступень да поспеху”, які ўяўляе сабой своеасаблівую пакрокавую інструкцыю для развіцця лідарскіх здольнасцей маладых людзей. Асобнай экспазіцыяй быў прадстаўлены студэнцкі часопіс “Праспект БНТУ”, які з’яўляецца лепшым студэнцкім друкаваным выданнем сярод усіх ВНУ рэспублікі…”

“Расказваць пра выставу маладзёжных праектаў можна яшчэ доўга, бо цікавыя ідэі былі ў кожнай УВА. Значныя для грамадства праекты прадстаўлялі экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагападарчай акадэміі і інш. Праектаў было шмат, усе яны былі разнапланавыя, але выснова пасля наведвання выставы напрошвалася толькі адна: наша моладзь — таленавітая, актыўная, ініцыятыўная. За моладдзю, як вядома, будучыня. А значыць, яна ў Беларусі надзейная і светлая”.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
вторник, февраля 3, 2015
Интеллектуальная ответственность: 

Сінькевіч, Ганна

Источник: 

Настаўніцкая газета