Больш увагі — жывой гісторыі

Фото: 
Новость: 

«Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства” прайшоў на базе гімназіі № 4 Мінска, гасцінныя гаспадары якой стварылі спрыяльныя ўмовы для работы ўдзельнікаў алімпіяды і членаў журы. Сталічныя школьнікі паспяхова справіліся з хваляваннем, з алімпіяднымі заданнямі, апраўдалі давер сваіх настаўнікаў і бацькоў, зрабілі ўпэўнены крок наперад на шляху ў элітны клуб знаўцаў гісторыі і грамадазнаўства».

«Усяго сталічныя школьнікі па гісторыі і грамадазнаўстве заваявалі 78 дыпломаў. Па выніках спаборніцтваў пераходны кубак па грамадазнаўстве сёлета заваяваў Савецкі раён — на рахунку яго прадстаўнікоў найбольшая колькасць дыпломаў. Другое месца ў Ленінскага раёна, трэцяе — у Фрунзенскага. Паспяхова выступілі навучэнцы сярэдняй школы № 30, гімназій №№ 8, 42, 18, 15, 1, ліцэя № 2. На алімпіядзе па гісторыі трэці год першынство ў горадзе ўтрымлівае Цэнтральны раён. Другое і трэцяе месцы занялі Фрунзенскі і Савецкі раёны адпаведна. Бліскучыя вынікі па гісторыі прадэманстравалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа, сярэдняй школы № 159, Ліцэя БНТУ, гімназій №№ 36, 24, 11 і 1».

«Навучэнец 10 класа Ліцэя БНТУ Віталь ПАТУПЧЫК, уладальнік дыплома І ступені па гісторыі:

— Так атрымалася, што я ўпершыню прымаю ўдзел у алімпіядзе. Спачатку ў першы дзень вельмі хваляваўся, бо не ведаў узровень іншых удзельнікаў спаборніцтваў. Але зараз, атрымаўшы дыплом, разумею, што я — адзін з лепшых. Каб атрымаць дыплом, трэба, па-першае, каб прадмет быў табе цікавым, — без гэтага нікуды. Я цікавіўся гісторыяй з дзяцінства. Першапачаткова мяне захапілі карціны побыту старажытных людзей, паляванне, войны, культура. Па-другое, трэба шмат рыхтавацца. Кожны дзень я займаўся самастойна. У ліцэі індывідуальныя заняткі са мной праводзіла настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Тамара Васільеўна Ільіна. Самым складаным на алімпіядзе падалася работа з летапісамі, бо мастацтва мініяцюр старажытнасці для сучаснага мастацтва і культуры не зразумелыя. Тыя сімвалы, якія азначалі штосьці ў старажытнасці, губляюць сэнс сёння. Напрыклад, знак свастыкі згубіў свой сэнс як сімвал сонца, жыцця і радасці і стаў сімвалам фашызму. Я хачу паступіць на архітэктурна-будаўнічы факультэт БНТУ. Гісторыя мне спатрэбіцца, бо ў архітэктуры таксама ёсць элемент гісторыі».

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
четверг, января 22, 2015
Интеллектуальная ответственность: 

Калядзіч, Наталля

Источник: 

Настаўніцкая газета