Адмысловая тэрыторыя кнігі
Сярод разнастайнасці шматлікіх сустрэч i выставак не апошняй мэтай, каб завітаць на фестываль «Горад i кнігі», было набыццё сувеніраў i друкаваных асобнікаў на стэндах айчынных выдавецтваў і не толькі.
У Мінску аматары чытання і друкаваных выданняў сустрэліся на фестывалі «Горад i кнігі», зладжаным калектывам Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, каардынатарамі праекта «ЗаЧытанне» i Беларускай бібліятэчнай асэцыяцыяй. Сустрэчы з пісьменнікамі, семінары i лекцыі, спектаклі для дзяцей, творчыя майстар-класы, кніжныя экскурсіі, настольныя гульні, гучныя чытанні, дыскусіі з экспертамі — тое, чым змог сёлета парадаваць жыхароў Мінска і гасцей гарадскі фестываль.
Тэрыторыя фестывалю прапаноўвала сем пляцовак: дзіцячая, зона ручных чытанняў, маладзёжная, экспертных сустрэч, зала майстар-класаў i літаратурных гульняў, выставачная пляцоўка, зона літаратурнай гарбаты і аўтографаў.
* * *
Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.
Літаратура і мастацтва