Валерый Аляксандравіч Смёткін

Новость: 

Пайшоў з жыцця выдатны чалавек, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Валерый Аляксандравіч Смёткін. У яго асобе прафсаюзны рух, педагагічная грамадскасць устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі панеслі незаменную страту.

Усё жыццё Валерыя Аляксандравіча было звязана з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, у якім ён прайшоў шлях ад студэнта да прарэктара. У 2009 годзе яго выбралі старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БНТУ. Валерый Аляксандравіч — член прэзідыума Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, узначальваў Савет старшынь прафсаюзных камітэтаў работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Сапраўдны прафсаюзны лідар, настаўнік, высокапрафесійны кіраўнік, Валерый Аляксандравіч заўсёды ведаў, чым жывуць педагогі вышэйшай школы краіны, словам і справай дапамагаў пярвічным прафсаюзным арганізацыям у пошуку актуальных стратэгій развіцця і салідарных прафсаюзных дзеянняў. Ён вызначаўся лепшымі чалавечымі якасцямі: глыбокай прыстойнасцю, шчырай дабрынёй, нязменнай верай у людзей.

Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі глыбока смуткуе з прычыны заўчаснай смерці Валерыя Аляксандравіча Смёткіна і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

Архивация PDF: 
Персоналии: 

Смёткін, Валерый Аляксандравіч

Виды СМИ: 
Дата публикации: 
четверг, июля 20, 2017
Интеллектуальная ответственность: 

«Настаўніцкая газета»

Источник: 

Настаўніцкая газета