У стварэнні пазітыўнага іміджу

Новость: 

12 снежня прайшло сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў адукацыі і жыллёва–камунальнай гаспадаркі, у якім прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер–міністра Рэспублікі Беларусь У.Я.Кухараў, міністр адукацыі І.В.Карпенка, міністр жыллёва–камунальнай гаспадаркі А.А.Церахаў, кіраўнікі галін адукацыі і жыллёва–камунальнай гаспадаркі рэгіянальнага ўзроўню, прадстаўнікі аблвыканкамаў, упраўленняў па адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў і арганізацый жыллёва–камунальнай гаспадаркі.

*     *     *

Аб дзейнасці БНТУ ў сферы падрыхтоўкі кадраў для жыллёва–камунальнай гаспадаркі паведаміў рэктар універсітэта С. В. Харытончык. Ён адзначыў, што ў падрыхтоўцы кадраў установа цесна ўзаемадзейнічае з шэрагам арганізацый ЖКГ. У мэтах узмацнення практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі спецыялістаў універсітэт стварае ў арганізацыях жыллёва–камунальнай гаспадаркі філіялы кафедраў. Так, у прыватнасці, вельмі эфектыўна працуюць філіялы кафедраў БНТУ “Водазабеспячэнне і водаадвядзенне” ва УП “Мінскводаканал” і “Будаўнічыя і дарожныя машыны” ў ААТ “Белліфт”. У апошнім з іх праводзяцца лекцыйныя і лабараторныя заняткі, у прыватнасці, па дысцыплінах “Электрапрывод і электрааўтаматыка ліфтавых прылад”, “Ліфты і пад’ёмнікі”. Акрамя таго, ААТ “Белліфт” з’яўляецца базай вытворчых практык (эксплуатацыйнай, канструктарска–тэхналагічнай, пераддыпломнай). Рэктар адзначыў, што УП “Мінскводаканал” аказвае істотную дапамогу ў развіцці матэрыяльнай базы кафедры “Водазабеспячэнне і водаадвядзенне”, прадаставіўшы камп’ютарную тэхніку, праектары, аказваючы дапамогу ў рамонце памяшканняў.

На думку рэктара, істотна актывізуе і павысіць якасць падрыхтоўкі кадраў стварэнне на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі галіновых лабараторый, якія забяспечаць актуальную тэматыку работ па заказах рэальнага сектара эканомікі, паспрыяюць нараджэнню новых матэрыялаў і тэхналогій, дазволяць больш шырока далучыць студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да актуальных навукова–даследчых і доследна–канструктарскіх распрацовак. Акрамя таго, са стварэннем такіх лабараторый павышаецца магчымасць арганізацыі новых экспартна–арыентаваных інавацыйных вытворчасцей.

Рэктар БНТУ абазначыў асноўныя праблемныя пытанні, якія існуюць сёння ў сістэме падрыхтоўкі кадраў для сферы ЖКГ. Сяргей Васільевіч засяродзіў увагу на патрэбнасці ў прагнозе працоўных рэсурсаў.

— Неабходны заказ на кадры з боку сферы ЖКГ на найбліжэйшы набор і больш працяглую перспектыву, — адзначыў рэктар БНТУ. — Сама па сабе навучальная ўстанова не можа сфарміраваць план прыёму, пакуль у гэта не ўключыцца заказчык кадраў. Разам з патрэбай у спецыялістах з вышэйшай адукацыяй Міністэрству жыллёва–камунальнай гаспадаркі мэтазгодна сфарміраваць таксама і патрэбу галіны ў кадрах вышэйшай кваліфікацыі.

Рэктар адзначыў, што трэба больш актыўна далучаць прадстаўнікоў галіны да адукацыйнага працэсу, у тым ліку да работы ў дзяржаўных экзаменацыйных камісіях, да вызначэння тэматык курсавых і дыпломных праектаў, арганізацыі і правядзення практык. Было б мэтазгодным далучыць прадстаўнікоў ЖКГ да вучэбна–метадычнага і навуковага суправаджэння вучэбнага працэсу, сумесна вырашаць актуальныя навукаёмістыя задачы сферы жыллёва–камунальнай гаспадаркі. З гэтай мэтай, па меркаванні рэктара ўніверсітэта, неабходна стварыць праграму навуковых даследаванняў і навукова–тэхнічную праграму, накіраваныя на вырашэнне актуальных задач галіны. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт гатовы выступіць галоўнай арганізацыяй па гэтых напрамках, паколькі асноўны склад кадраў вышэйшай кваліфікацыі сканцэнтраваны ў БНТУ.

Вельмі важным з’яўляецца пытанне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў для галіны ЖКГ. Як ужо адзначалася, з гэтай мэтай у падпарадкаванні Міністэрства ЖКГ знаходзіцца Дзяржаўны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў “Жылкам”.

Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў для ЖКГ ажыццяўляюць таксама рэгіянальныя ўстановы адукацыі. Міністэрства адукацыі разам з Міністэрствам жыллёва–камунальнай гаспадаркі забяспечылі распрацоўку і зацвярджэнне вучэбна–праграмнай дакументацыі для гэтага кірунку. У сваю чаргу ўстановы вышэйшай адукацыі гатовы праз свае інстытуты павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аказваць адпаведную дапамогу жыллёва–камунальнай галіне па тых напрамках, якія для яе актуальны, і пры наяўнасці адпаведных выкладчыцкіх кадраў і вучэбнай базы.

Аналіз стану спраў у падрыхтоўцы кадраў для ЖКГ пацвярджае неабходнасць падрыхтоўкі задачніка ад ЖКГ. Калі гэты задачнік будзе змяшчаць звесткі аб арганізацыі–спажыўцу, крыніцы фінансавання і шэраг іншай інфармацыі, то гэта дасць магчымасць больш актыўна вырашаць пастаўленыя задачы, — адзначыў рэктар БНТУ.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
суббота, декабря 15, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Клюйко, Ала

Источник: 

Настаўніцкая газета