У прамым кантакце

Новость: 

У прэс-цэнтры Дома прэсы прайшоў круглы стол па тэме "Актуальныя пытанні падрыхтоўкі i забеспячэння будаўнічага комплексу краіны кваліфікаванымі кадрамі", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры.

Круглы стол праходзіў напярэдадні правядзення сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства адукацыі і Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, што пацвярджае актуальнасць узнятага пытання.

Як вядома, у апошнія гады ў будаўнічай галіне назіраліся праблемы, звязаныя з недахопам кадраў. У асноўным гэта тычылася рабочых. Але апошнім часам сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Л. М. Матылёнак, начальнік аддзела кадравай палітыкі Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, адзначыў, што цяпер стан спраў з кадравым забеспячэннем галіны істотна палепшыўся. У сваёй большасці будаўнічыя арганізацыі краіны сёння забяспечаны кадрамі. Гэта, безумоўна, заслуга сістэмы прафесійнай адукацыі, якая аператыўна адрэагавала на праблему. Дэфіцыт работнікаў у будаўнічай сферы быў ліквідаваны за даволі кароткі тэрмін за кошт павелічэння аб'ёмаў падрыхтоўкі кадраў. Начальнік аддзела падкрэсліў, што кадравая палітыка з’яўляецца найважнейшым перспектыўным напрамкам у развіцці будаўніцтва. Кадравае пытанне ўнесена ў праект стратэгіі развіцця будаўніцтва і архітэктуры нашай Беларусі да 2025 года — гэта дасць магчымасць займацца кадравым патэнцыялам паступова і з улікам развіцця галіны. Сёння ў будаўніцтве занята каля 195 тысяч чалавек, i, па сутнасці, няма дэфіцыту кадраў. Але паўстае іншае пытанне: забяспечыць яшчэ больш якасную падрыхтоўку спецыялістаў з улікам мадэрнізацыі будаўнічай галіны, укаранення новых тэхналогій і сучаснага абсталявання, больш дасканалых і эфектыўных відаў будаўнічых работ. Кадрам, безумоўна, трэба адпавядаць інавацыйным падыходам і мець адпаведную кваліфікацыю. З улікам пашырэння аб’ёмаў будаўніцтва, павышэння прадукцыйнасці працы будаўнік павінен быцьуніверсальным работнікам, умець выконваць шэраг будаўнічых функцый, лічыць Л. М. Матылёнак. Ён падкрэсліў, што, мяркуючы па складзе спецыялістаў у будаўнічай галіне, пераважна ўсе яны прайшлі падрыхтоўку праз сістэму прафесійнай адукацыі і праз сістэму павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Таму відавочна, што пытаннем колькасных і якасных паказчыкаў у падрыхтоўцы кадраў павінна займацца сістэма прафесійнай адукацыі разам ca спажыўцамі кадраў, што і пацверджана на практыцы.

Таццяна Рыгораўна Арцем’ева, кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі, адзначыла, што ўзаемадзеянне адукацыйнай галіны з будаўнічай з’яўляецца прыкладам супрацоўніцтва з заказчыкамі кадраў, якое ўмацоўваецца з кожным годам i прыносіць плён абодвум бакам.

Таксама яна расказала, што па кожным узроўні адукацыі, а гэта ПТА, CCA, УВА, вядзецца падрыхтоўка кадраў для сферы будаўніцтва і архітэктуры. Агульны выпуск спецыялістаў для гэтай галіны ва ўніверсітэтах склаў больш за 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку тых, хто атрымаў адукацыю на платнай аснове. Істотная колькасць выпускнікоў УВА была працаўладкавана за кошт пададзеных заявак ад будаўнічых арганізацый. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяна вядзецца ў 32 установах адукацыі па 8 спецыяльнасцях. Сёлетні выпуск склаў каля трох тысяч чалавек. Рабочыя кадры для будаўнічай галіны рыхтуе 71 прафесійна-тэхнічная ўстанова па 40 кваліфікацыях. У мінулы навучальны год установы ПТА выпусцілі каля 4,3 тысячы чалавек. У мэтах аператыўнага задавальнення запытаў заказчыкаў кадраў установы прафесійнатэхнічнай адукацыі ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку незанятага насельніцтва, а гэта каля 2 тысяч чалавек у год па найбольш запатрабаваных у галіне спецыяльнасцях.

— Прафесійная падрыхтоўка ажыццяўляецца адрасна, — заявілаТаццяна Рыгораўна.—Урадам нашай краіны ўстаноўлены прававы механізм, які дазваляе гэта рабіць. Работадаўцы фарміруюць заказ на кадры, i размеркаванне адбываецца на аснове дагавораў, што гарантуе працаўладкаванне выпускнікоў i забяспечвае найбольш поўна кадрамі будаўнічую галіну.

Сяргей Мікалаевіч Леановіч, дэкан будаўнічага факультета БНТУ, закрануў пытанне падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй і адзначыў, што галоўную ролю тут адыгрывае практычная накіраванасць навучання. Вялікае значэнне ва ўдасканаленні практычнага складніка падрыхтоўкі спецыялістаў мае адкрыццё кафедраў у будаўнічай сферы. Сёння на будаўнічых прадпрыемствах дзейнічае 8 кафедраў — гэта больш, чым у іншых універсітэтах, але недастаткова для БНТУ. Акрамя таго, дэкан будаўнічага факультета падкрэсліў важнасць больш цеснага кантакту заказчыкаў кадраў са сферай вышэйшай адукацыі, якая рыхтуе спецыялістаў для згаданай галіны.

— Трэба дакладна вызначыць, якімі павінны быць кадры з вышэйшай адукацыяй, — адзначыў Сяргей Мікалаевіч. — I тут немагчыма абысціся без спажыўцоў кадраў. Змест навучання будучых спецыялістаў трэба фарміраваць сумесна. Неабходна задзейнічаць і навуковыя падраздзяленні будаўнічай галіны, каб мы маглі ведаць, якія інавацыйныя ўзоры ствараюцца ў будаўніцтве і архітэктуры за кошт навуковых даследаванняў, якія міжнародныя тэндэнцыі выкарыстоўваюцца ў айчыннай будаўнічай сферы. Мэтазгодным было б стварэнне галіновых навукова-даследчых лабараторый па ключевых кірунках, што дазволіла б павышаць якасць падрыхтоўкі будаўнічых кадраў і тым самым павышаць ступень замацаванасці нашых выпускнікоў.

Мікалай Сабінавіч Булько, прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, адзначыў ролю ў прафесійнай падрыхтоўцы кадраў ресурсных цэнтраў, створаных на базе навучальных устаноў прафесійнай адукацыі. Сёння ў краіне функцыянуюць 43 такія цэнтры, 10 з іх маюць будаўнічы профіль. У іх сканцэнтравана найноўшае абсталяванне, выкарыстоўваюцца самыя перадавыя будаўнічыя тэхналогіі і сучасныя методыкі выкладання. РІПА сумесна з Міністэрствам будаўніцтва і архітэктуры правялі аналіз дзейнасці гэтых устаноў і вызначылі новыя кірункі па ўдасканаленні структуры і зместу падрыхтоўкі кадраў. У гэтым вялікую ролю адыгрывае pyx WorldSkills, які з кожным годам набірае тэмп i мае вялікае значэнне ў распаўсюджванні міжнароднага вопыту ў будаўнічай галіне. Мікалай Сабінавіч выказаў жаданне наладжваць больш трывалыя адносіны з будаўнічай галіной на карысць прафесійнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
четверг, октября 18, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Клюйко, Ала

Источник: 

Настаўніцкая газета