Сустракаем тэхнавясну

Фото: 
Новость: 

Па добрай традыцыі, якой сёлета споўнілася ўжо 10 гадоў, першы месяц вясны ў айчыннай сістэме адукацыі праходзіць пад знакам тэхнічнай творчасці. Менавіта ў гэты час на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбываецца фінал Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”. Сакавік 2019 года не стаў выключэннем.

Кожны год каля 200 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў (пераможцы адборачных этапаў конкурсу) прадстаўляюць свае праекты ў галіне робататэхнікі, астраноміі, мультымедыйных тэхналогій, іншых галінах тэхнічнай творчасці.  Традыцыйна “Настаўніцкая газета” прапануе чытачам зазірнуць у аўдыторыі вядучай тэхнічнай альма-матар краіны і стаць сведкамі захапляючых тэхнічных баталій. Сёння мы наведаем секцыі “Тэхнічнае канструяванне”, “Робататэхніка, аўтаматыка, інтэлектуальныя сістэмы”, “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі”, “Мультымедыйныя тэхналогіі”. Усяго, нагадаем, працавала 13 секцый.

— Вы прайшлі сур’ёзныя выпрабаванні, вялікі творчы шлях. Набыты вамі вопыт, несумненна акажа станоўчы ўплыў на ўсё ваша жыццё. Нехта стане навукоўцам, нехта — педагогам, інжынерам, дзеячам мастацтва або спартсменам. Нехта проста будзе ствараць добрую моцную сям’ю. Ва ўсіх гэтых справах вам спатрэбяцца тыя навыкі і ўменні, якія вы набылі, займаючыся тэхнічнай творчасцю. У якой бы галіне дзейнасці вы ў далейшым ні знайшлі сваё прызванне, удасканальвайце станоўчыя якасці, якія дае вам удзел у конкурсе, — звярнуўся да канкурсантаў на ўрачыстым закрыцці юбілейнага “ТэхнаІнтэлекту” прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Алег Канстанцінавіч Гусеў.

Не будзем затрымлівацца. На чатырох наступных старонках сакавіцкага “Шостага дня” сустракаем тэхнавясну.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
суббота, марта 16, 2019
Интеллектуальная ответственность: 

Грэчка, Ігар

Источник: 

Настаўніцкая газета