Семестр карысных cпpaў

Новость: 

У Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра-2015 сталіцы.

Мінскім гарадскім штабам студэнцкіх атрадаў арганізаваны розныя формы занятасці для 17 873 чалавек, амаль 7000 з якіх працавалі ў 347 студатрадах. Пры гэтым студэнцкія атрады, сфарміраваныя ў сталіцы, у тым ліку былі задзейнічаны на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі (БелАЭС) і на Мінскай абласной маладзёжнай будоўлі (МКАД-2). “У свой час студэнты сталічных ВНУ працавалі на падрыхтоўцы стадыёна “Дынама” да Алімпіяды 1980 года, а сёння моладзь зноў працуе на рэканструкцыі таго ж аб’екта, — зазначыў падчас цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. — Гэта сведчыць аб тым, што, дзякуючы БРСМ, лепшыя традыцыі захаваліся і яны будуць працягвацца надалей. Прычым праз студатрады моладзь не проста ўдзельнічае ў будаўніцтве нашай суверэннай дзяржавы, адначасова набываюцца новыя веды і вопыт зносін з людзьмі, што вельмі важна для будучай прафесійнай дзейнасці”.

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк адзначыў: “Захоўваючы традыцыі мінулага, студатрадаўскі рух выходзіць на новы якасны ўзровень. У краіне арганізоўваюцца не толькі будаўнічыя, але і атрады іншых напрамкаў — педагагічнага, сэрвіснага, экалагічнага i iншых”.

У рамках мерапрыемства былі аб’яўлены пераможцы конкурсу штаба працоўных спраў Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ “Працоўны семестр-2015”. Так, лепшым студэнцкім будаўнічым атрадам прызнаны атрад “70 гадоў Перамогі” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, лепшым педагагічным атрадам — атрад “Ветразь” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, лепшым сэрвісным атрадам — атрад імя Мікалая Бурдэнкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, лепшым экалагічным атрадам — атрад Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Сахарава БДУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік” імя двойчы Героя Савецкага Саюза Іосіфа Гусакоўскага, лепшым студэнцкім атрадам, які працаваў на аб’екце Усебеларускай, абласной, гарадской будоўлі — атрад “Маладосць” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Адначасова былі адзначаны лепшыя камандзіры і камісары студатрадаў, а таксама лепшыя наймальнікі. Па выніках конкурсу пераможцам сярод штабоў працоўных спраў райкамаў сталіцы стаў штаб Фрунзенскага раёна, а сярод штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі — штаб Беларускага дзяржаўнага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
суббота, октября 31, 2015
Интеллектуальная ответственность: 

Грыб, Сяргей

Источник: 

Настаўніцкая газета