Па старонках камсамольскага юнацтва: У краіне прыгадалі самыя яркія i гераічныя з іх

Новость: 

Днямі ВЛКСМ адзначыў свой 100–гадовы юбілей. Kaмітэт па святкаванні гэтай даты ў Беларусі на дзяржаўным узроўні быў створаны задоўга да дня нараджэння некалі самай масавай маладзёжнай арганізацыі колішняй вялікай краіны. Мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі стварэння і развіцця ВЛКСМ, праходзілі ў Беларусі цягам усяго гэтага часу. Але іх кульмінацыя прыпала на «Камсамольскі тыдзень» непасрэдна перад самой круглай датай. Прыгадаем некаторыя імпрззы, якія адбыліся напярэдадні 100–гадовага юбілею ВЛКСМ.

*     *     *

Памятны знак «Студэнцкім студатрадам», прысвечаны 55–годдзю студатрадаўскага руху ў Беларусі, устанавілі ў сталіцы 26 кастрычніка. Ён заняў сваё месца на тэрыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яно выбрана не выпадкова. Менавіта на базе колішняга палітэха быў сфарміраваны першы беларускі студэнцкі будаўнічы атрад. У 1963 годзе ва Уральскую вобласць Казахстана выехалі 2,5 тысячы беларускіх студэнтаў з 16 ВНУ краіны, з іх 600 студэнтаў БПІ.

Першым камандзірам Беларускага зводнага цаліннага атрада быў выпускнік Беларускага політэхнічнага інстытута Ноліс Варонін. Працоўны семестр доўжыўся 70 дзён. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб'ектаў жыллёвага і культурна–бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы Заходне–Казахстанскага краю. У стэпе было пабудавана 100 жылых дамоў, 18 інтэрнатаў, 34 культурна–бытавыя аб'екты, 6 майстэрняў, 8 школ.

За актыўны ўдзел у трэцім працоўным семестры і дасягнутыя высокія вынікі ў рабоце камсамольская арганізацыя Беларускага політэхнічнага інстытута была занесена ў Кнігу Гонару ЦК ВЛКСМ, 16 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. А ў 1984 годзе па выніках Усесаюзнага агляду студэнцкіх будаўнічых атрадаў БПІ было прысуджана першае месца сярод вышэйшых навучальных устаноў СССР.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
четверг, ноября 1, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Расолька, Сяргей

Источник: 

Звязда