На варце — тэхналогіі

Новость: 

Прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама прадставілі свае распрацоўкі на XXV міжнароднай выстаўцы «ТІБО-2018».

Многія ваенныя распрацоўкі з'яўляюцца стратэгічна важнымі для аховы краіны, і ведаць аб іх магчымасцях павінны толькі спецыялісты. Ахвяраваць цікаўнасцю дзеля бяспекі — разумная цана. Аднак ёсць шэраг іміджавых напрамкаў, якія сведчаць аб тым, што ваенныя і навукоўцы ў тандэме сочаць за сусветнымі трэндамі і гатовыя да супрацьстаяння пагрозам. Так, падчас міжнароднай выстаўкі «ТІБО-2018» у Мінску прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама прадставілі свае распрацоўкі ў галіне сувязі, кібербяспекі, абмундзіравання і прыстасаванняў для тэхнікі.

Не менш цікавымі былі і распрацоўкі, сярод якіх «разумныя навушнікі» і віртуальны трэнажор для навучання інжынерных войскаў узвядзенню перапраў цераз рэкі.

*     *     *

ВІРТУАЛЬНЫЯ МАСТЫ

На ваенным факультэце БНТУ распрацавалі трэнажор, які дазваляе віртуальна навучаць узвядзенню мастоў цераз водную перашкоду. Аўтарская распрацоўка ваенна-тэхнічнага факультета БНТУ з'яўляецца праграмай-сімулятарам, якая дазваляе кіраваць машынай УБМ-2, што прызначана для будаўніцтва нізкаводных мастоў з гатовых элементаў канструкцыі. Гэтая машына стаіць сёння на ўзбраенні ў Беларусь Праграма дазваляе курсанту паэтапна ўдзельнічаць у працэсе ўзвядзення моста, а кіраванне нагадвае гульню ў танкі, што палягчае засваенне. Таксама ўсе наведвальнікі стэнда ваеннага факультета БНТУ маглі папрактыкавацца ў віртуальнай страпьбе з трэніровачнага АК-74 і пісталета Макарава.

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
суббота, мая 19, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Крыжэвіч, Ілья

Источник: 

Звязда