Літаратурны Open Air

Новость: 

Аматараў чытання і карыснага адпачынку запрашаюць на фестиваль “Горад і Кнігі”.

Праз тыдзень 18—19 мая дворык БНТУ ператворыцца ў сапраўдны літаратурны рай. Можа, гэта і гучыць пафасна, але найлепш падыходзіць да апісання яркага, маляўнічага і пазнавальнага фестывалю “Горад і Кнігі”, арганізатарамі якога выступаюць Навуковая бібліятэка БНТУ, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і праект “ЗаЧтение”. У гэтым раі ёсць месца і для чытачоў, і для аўтараў, і для распаўсюджвальнікаў кніг, і для ўсіх, хто штосьці робіць на літаратурную тэму: сустрэчы і гурткі, хатнія тэатры з кніжнымі спектаклямі, незвычайныя літаратурныя гульні і экскурсіі па горадзе, паэтычныя вячоркі, цікавыя акцыі ў выдавецтвах, крамах і бібліятэках.

Праграма фестывалю, якую можна знайсці на сайце bookfest.by, аж трашчыць ад перапоўненасці рознымі імпрэзамі, прэзентацыямі, спектаклямі, майстар-класамі, сустрэчамі. Каб не згубіцца ў гэтай разнастайнасці, спецыяльна да кніжнага свята быў распрацаваны мабільны дадатак. Адзін з аўтараў фестывалю, галоўны бібліятэкар Навуковай бібліятэкі БНТУ Вольга Воўк распавядае:

— Летась мы з фестывалем ўпершыню выйшілі на вуліцу — у памяшканнях нам ужо было цесна. Зразумелі, што ў адкрытай прасторы вельмі цяжка разрульваць чытацкія патокі, таму сёлета сябры Навуковай бібліятэкі БНТУ Syberry i IT–Academy зрабілі мабільны дадатак для iOS i Android “Горад i Кнігі”, які мае інтэрактыўную карту, дазваляе весці паўнавартасны пошук па падзеях і фарміраваць уласную праграму наведвання.

Ці не самае каштоўнае ў фестывалі “Горад i Кнігі” — прыезд пісьменнікаў і экспертаў з іншых краін. Вялікай удачай арганізатары форуму лічаць візіт у гэтым годзе Ірмелі — спецыяліста Селіі, легендарнай фінскай бібліятэкі для сляпых.

— Праект “Тактыльныя кнігі” толькі пачынае развівацца ў нас. Калі ў фінскай бібліятэцы іх каля тысячы, то ў нас — адзінкі. Ірмелі падзеліцца сваім вопытам і пракансультуе нашых спецыялістаў, якія пачынаюць вырабляць тактыльныя кнігі, — расказвае Вольга Воўк. — Напэўна, парадуе нашых гасцей і сустрэча са шведскай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр — яна прэзентуе тры новыя пераклады на беларускую мову з яе папулярнай серыі “Мама My”.

Здзівіць “Горад і Кнігі” таксама двума новымі спецпраектамі, якія былі запушчаны задоўга да пачатку фестывалю. Вынікам аднаго з іх — “10x10” — стане зборнік апавяданняў пра Мінск, у які ўвайшлі творы як вядомых пісьменнікаў, так і пачынаючых аўтараў. Другі праект — “Ліхтар” — парадуе гадавым спісам лепшых кніг, рэкамендаваных экспертным саветам фестывалю. Цяпер зарыентавацца ў моры кніжных навінак будзе значна прасцей.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
пятница, мая 11, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Мінкевіч, Людміла

Источник: 

Народная газета