Лепшая рэклама— поспехі выпускнікоў

Новость: 

У Доме прэсы прайшла прэс–канферэнцыя, прысвечаная развіццю экспорту адукацыйных паслуг. Пра тое, што зроблена ў гэтым напрамку, журналістам расказалі начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Ірына Шыткоўская, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі, прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукцыі БДУ Сяргей Ходзін, начальник упраўлення міжнародных сувязей БДУ Вадзім Рэзнікаў, першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршына, прарэктар па навуковай рабоце БДУІР Анатоль Осіпаў і студэнты–замежнікі.

— 3 улікам канкурэнцыі з боку краін–суседак установам вышэйшай адукацыі даводзіцца шмат працаваць, — адзначыла Ірына Шыткоўская. — Дзейнасць на рынку паслуг адукацыі патрабуе вялікіх намаганняў, гібкіх методык, выкарыстання новых інструментаў і практыка–арыентаваных падыходаў.

Ірына Леанідаўна расказала пра пазіцыі беларускіх універсітэтаў у сусветных рэйтынгах і апошнія дасягненні ў гэтым кірунку. Паводле яе слоў, развіваецца дыстанцыйная форма навучання (лідарскія пазіцыі тут займаюць БДУІР і БНТУ), распрацоўваюцца праграмы двайных дыпломаў, вядзецца праца па стварэнні адукацыйных структур беларускіх універсітэтаў за мяжой (добрая практыка напрацавана ў БДУ, БНТУ і БДУІР). Вялікая ўвага скіравана на міжнародны складнік прафесійна–тэхнічнай адукацыі (pyx WorldSkills). Было таксама адзначана, што Белдзяржуніверсітэт завяршае працу па стварэнні Цэнтра сертыфікацыі рускай мовы. Гэта, на думку Сяргея Ходзіна, не толькі дапаможа замежным студэнтам у вывучэнні мовы, але і дазволіць ім выбраць спецыяльнасць у любым універсітэце.

— Вынікам работы павінна быць высокая колькасць замежнікаў, якія вучацца ў краіне, і добры ўзровень акадэмічнай мабільнасці, — заўважыла Ірына Шыткоўская.

Валерый Галубоўскі адзначыў, што сістэма прафесійна–тэхнічнай адукацыі мае моцны навукова–метадычны патэнцыял, і расказаў пра стварэнне рэсурсных цэнтраў у Казахстане, Расіі, супрацоўніцтва з Пакістанам і Індыяй у падрыхтоўцы рабочых кадраў.

— Каб прапанаваць якасныя паслугі, трэба ўлічваць асаблівасці сістэмы адукацыі пэўнай краіны, культурныя і гістарычныя аспекты, — заўважыў рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Георгій Вяршына звярнуў увагу прысутных на тое, што, калі на вучобу прыязджае студэнт–замежнік, экспарт адбываецца не толькі ў сферы адукацыі, але і ў іншых галінах.

— Рэкламу нашым адукацыйным паслугам робяць самі выпускнікі. I калі падтрымліваць з імі трывалыя сувязі, то ў Беларусь прыязджаюць вучыцца нават унукі тых замежнікаў, якія некалі скончылі нашы ўніверсітэты, — перакананы Георгій Аляксандравіч.

Сваімі ўражаннямі ад вучобы ў Беларусі падзяліўся студэнт эканамічнага факультэта БДУ Тахерджон Аліеў. Хлопец расказаў, што пазнаёміўся з багатай культурай і гісторыяй нашай краіны і дзякуючы гэтаму зразумеў, чаму замежныя студэнты пачынаюць вывучаць беларускую мову.

— Пасля заканчэння беларускіх універсітэтаў студэнты з іншых краін займаюць высокія пасады на сваёй радзіме, і гэта сведчыць пра якасць адукацыі, — падзяліўся вопытам студэнт. — Ca свайго боку магу адзначыць адсутнасць дыскрымінацьм ў вучэбным працэсе і добрыя ўмовы для навучання.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
суббота, февраля 3, 2018
Интеллектуальная ответственность: 

Івашка, Ірына

Источник: 

Настаўніцкая газета