Выбар асацыяцыі

Новость: 

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыліся ўрачыстасці да 25-годдзя з дня заснавання Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Так, у канферэнц-зале падвялі вынікі конкурсу “Лепшая бібліятэка года”. Пераможцай конкурсу ў намінацыі “Лепшая навуковая бібліятэка” вызначана Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, “Лепшая ўніверсітэцкая бібліятэка” — Навуковая бібліятэка БНТУ. У намінацыі “Лепшая абласная бібліятэка” першынствавала сёлета Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, як “Лепшая школьная...” уганаравана бібліятэка СШ № 197 г. Мінска, а як “Лепшая публічная...” — Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка Мінскай вобласці.

Адмысловым прызам ББА былі ўзнагароджаны Дуброўская сельская бібліятэка Светлагорскай раённай сеткі бібліятэк, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка, Спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку і слабавідушчых цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Леніна і Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Маркса г. Магілёва.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Дата публикации: 
с суббота, июня 17, 2017 по пятница, июня 23, 2017
Интеллектуальная ответственность: 

Чарнякевіч, Юрый

Источник: 

Культура