«Студэнт года» — крэатыўны юрыст

Новость: 

«Мы вучымся ў самым лепшым універсітэце краіны, а ўсе астатнія нам зайздросцяць. Гэта ў нашым «пацанскім» універсітэце самыя прыгожыя дзяўчаты… Толькі нашы студэнты ходзяць на заняткі, назвы якіх больш падобныя на праклёны. Нашы студэнты настолькі суровыя, што, здаўшы экзамен, пытаюцца на выхадзе, што яны здалі… Гэта нашы студэнты на 80 працэнтаў складаюцца з надзеі. Толькі нашы студэнты могуць, як Цэзар, рабіць тры справы адначасова: здаваць «лабу», курсач і экзамен».

"Менавіта гэты ролік з вялікім адрывам перамог у намінацыі «Студэнт года ONLІNE» ў рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года — 2014». Яго аўтар — студэнтка 3 курса факультэта радыётэхнікі і радыёэлектронікі БДУІР Наталля Віннікава. Фінал, у якім сустрэліся пераможцы рэгіянальных этапаў, адбыўся на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. У фінале было прадстаўлена восем вышэйшых навучальных устаноў: БДУІР, БНТУ, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Магілёўскі інстытут МУС, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Вуснамі дзіцяці…

Ролікі ўсіх фіналістаў былі выкладзены на сайце БРСМ для правядзення анлайн-галасавання загадзя і сталі фактычна візітнай карткай, па якой можна было скласці першае ўражанне пра аўтараў. Але як зачапіць увагу прыдзірлівага журы і балельшчыкаў?

Студэнт 4 курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Андрэй Савосцін вырашыў праспяваць гумарыстычную песню аб «простым студэнце»: «Я завуся Андрушам, са мной здаралася многае…» Пра Аляксандра ГАЙВАРОНСКАГА, курсанта 4 курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, у кліпе расказваюць яго сябры, якія параўноўваюць Сашу з ільвом, гепардам, сабакам, мядзведзем, пугачом, лемурам і нават жырафам. А Ганна Мядзелец, студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, вырашыла пацікавіцца тым, як будзе праходзіць конкурс у 2030 годзе ў… будучых студэнтаў, якія пакуль яшчэ ходзяць у дзіцячы садок. «Хто такі студэнт і чым ён займаецца?» — запыталася дзяўчына ў малых.

«Мяркую, што гэта прэзідэнт»; «Прыгожы такі, у іх там памады ўсялякія і цені»; «Ён лечыць сабачак і коцікаў, а яшчэ чарапах»; «Той, хто вучыцца ў класе»; «Робіць усялякія прычоскі, прышпільвае розныя заколачкі», — радасна адказала дзятва."

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
среда, февраля 4, 2015
Интеллектуальная ответственность: 

Нікалаева, Надзея

Источник: 

Звязда