Агінскі ў метро і віртуальны чыноўнік

Новость: 

*     *     *

Клавіятура для ўраўненняў і чарцяжоў

«Разумную» клавіятуру, з дапамогай якой можна выконваць дамашнія заданні па розных прадметах, распрацавалі студэнты БДУІР і БНТУ. А пачалося ўсё з асабістай гісторыі. Год таму Дзіма Кузьміч трапіў у бальніцу. Яго суседам па палаце быў хлопчык з ДЦП. Праз дыягназ школьніку складана было пісьмова рашаць задачы і чарціць графікі. Тады Дзіма і вырашыў прыдумаць сэрвіс, які дапаможа дзецям з парушэннямі дробнай маторыкі выконваць заданні па фізіцы, хіміі і матэматыцы. Клавіятура «Sсrаwlеss» — гэта праграма, якая ўсталёўваецца на смартфон ці планшэт. На ёй можна лічыць у слупок, рашаць ураўненні, зручна афармляць нелінейныя запісы, напрыклад дробы. Стандартная фізічная клавіятура не адаптаванадля гэтага, і вучні трацяць шмат часу на пошук патрэбных сімвалаў для запісу прыкладаў.

— Праект вырашае некалькі праблем, — расказвае Дзмітрый Кузьміч. — Дзеці будуць вучыцца лічыць самастойна, а не на калькулятары, рабіць чарцяжы (звычайна яны выкарыстоўваюць ужо намаляваныя бацькамі ці надрукаваныя ў сшытках).

Каманда праекта наведвала Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей–інвалідаў, дзе пратэсціравала «разумную» клавіятуру і ўпэўнілася, што яна зручная для школьнікаў. Плануецца, што поўная версія праграмы будзе запушчана ў канцы жніўня, якраз да пачатку навучальнага года.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Архивация PDF: 
Виды СМИ: 
Рубрика: 
Дата публикации: 
вторник, мая 16, 2017
Интеллектуальная ответственность: 

Лубнеўская, Наталля

Источник: 

Звязда